28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш за 2,12 млн беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
"На 27 кастрычніка звыш 2 798 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 120 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі", - расказалі ў прэс-службе.