1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 158 тыс. замежных грамадзян наведалі Беларусь па бязвізе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
Як паведамілі ў ведамстве, па стане на 00:00 1 жніўня 158 509 грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы скарысталіся правам бязвізавага ўезду ў Беларусь. З пачатку дзеяння бязвізу (з 15 красавіка) у Беларусь прыехалі 102 577 грамадзян Літвы, 12 728 неграмадзян і 40 980 грамадзян Латвіі. Акрамя таго, з ліпеня бязвізам скарысталіся 2224 грамадзяніны Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі знаходзіцца ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".