Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2017

Больш як сто прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як сто прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні будуць уручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, заслугі ў развіцці лёгкай, нафтавай і хімічнай прамысловасці, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, чыгуначнага транспарту і грамадзянскай авіяцыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі дырэктара ААТ "Завод Прамбурвод" Валянціна Варановіча, дырэктара ААТ "Асілак" Уздзенскага раёна Валерыя Майсюка, старшага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па самба Эрнста Міцкевіча.

Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены камандзір паветранага судна авіяцыйнага атрада ААТ "Авіякампанія "Белавія" Васіль Парашчанка, дырэктар ААТ "ГроднаЛіфт" Станіслаў Рысік і генеральны дырэктар СТАА "Белвест" Юрый Суманееў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі