17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года ў нашу краіну ўехалі 8 015 грамадзян Украіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, транзітам праз Польшчу прыбылі 5927 чалавек, праз Літву - 1555, праз Латвію - 533.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 82 719 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 890, транзітам праз Польшчу - 52 432, праз Літву - 11 705, праз Латвію - 2 692.