22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года звыш 69,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 69 763 іншаземцы з Еўрасаюза: 34 474 грамадзяніны Літвы, 16 638 грамадзян і 4366 неграмадзян Латвіі, а таксама 14 285 іншаземцаў з польскімі пашпартамі.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 870 369 іншаземцаў: 529 685 грамадзян Літвы, 201 439 грамадзян і 60 481 неграмадзянін Латвіі, а таксама 78 764 грамадзяніны Польшчы.