19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 244 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з 15 красавіка ў Беларусь без візы прыехалі 156 563 грамадзяніны Літвы, 61 448 грамадзян і 18 768 неграмадзян Латвіі. Акрамя таго, з 1 ліпеня магчымасцю наведаць Беларусь па бязвізавым рэжыме скарысталіся 7582 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бізвізу Беларусь наведалі больш за 244 тыс. іншаземцаў.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".