Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2015

Белтэлерадыёкампанія і індыйская кампанія Прасар Бхараці падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і Індыйскай дзяржаўнай вяшчальнай кампаніяй Прасар Бхараці аб супрацоўніцтве ў вяшчанні падпісаны ў Мінску ў ходзе візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукерджы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Нормамі міжнароднага дагавора прадугледжаны абмен праграмамі ў сферы культуры, адукацыі, навукі, спорту і навін.

Прасар Бхараці з'яўляецца першай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй на тэрыторыі Рэспублікі Індыя, з якой Белтэлерадыёкампанія ўстанавіла дагаворныя адносіны ў тэлевізійнай сферы, што ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню дружалюбных адносін і пашырэнню супрацоўніцтва ў сферы вяшчання, лепшаму разуменню працэсаў, што адбываюцца як у Беларусі, так і ў Індыі, а таксама паглыбленню ўзаемаадносін у эканамічнай і культурнай сферах, адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі