Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2021

"Белавія" выканала першы рэйс у Кутаісі


Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" выканала першы рэгулярны рэйс у Кутаісі. Гэта трэці горад Грузіі ў маршрутнай сетцы авіякампаніі - перавозчык ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў Тбілісі і Батумі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Рэйсы будуць выконвацца па серадах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 09.35 і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Кутаісі ў 13.35. Рэйсы з Кутаісі плануецца ажыццяўляць у 14.25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 16.30. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы. Такім чынам, "Белавія" выконвае 31 рэйс у тыдзень з Мінска ў аэрапорты Грузіі.

Мінімальны кошт білетаў у адзін бок складзе 85 еўра (тарыф light), туды-назад - 169 Еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.

На лініі плануецца эксплуатаваць паветранае судна Embraer 175, якое разлічана на перавозку 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнес-класе і 64 месцы ў эканомкласе. Час у палёце складае каля 3 гадзін.

"Пачынаючы выконваць рэгулярныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт Кутаісі, мы робім важны крок у развіцці маршрутнай сеткі авіякампаніі. Кутаісі размешчаны ў самым сэрцы гасціннай Грузіі, і мы ўпэўнены, што гэты напрамак будзе папулярным як у аматараў адпачынку на моры, так і ў дзелавых падарожнікаў. Нягледзячы на тое, што асноўны тып самалёта на лініі - Embraer, першы рэйс сёння выкананы на паветраным судне Boeing 737-800 з загрузкай з Мінска больш за 170 пасажыраў. Гэта, безумоўна, дазваляе ацэньваць перспектывы новага рэйса вельмі аптымістычна", - сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі