18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне Афганістана, Ірака, Емена, Лівана, Лівіі і Сірыі не будуць прымацца на рэйсы з Ташкента ў Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Белавія".
"У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Узбекістана з 17 лістапада грамадзяне Афганістана, Ірака, Емена, Лівана, Лівіі і Сірыі не прымаюцца да перавозкі на рэйсах авіякампаніі "Белавія", што накіроўваюцца з Ташкента ў Мінск. Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажыраў з дыпламатычнымі пашпартамі і дзеючым пасведчаннем на права жыхарства ў Беларусі", - расказалі ў авіякампаніі.
Пасажыры, якія падпадаюць пад гэту забарону, могуць атрымаць поўнае вяртанне кошту авіябілета без вылічэнняў. Для афармлення вяртання неабходна звярнуцца па месцы набыцця білета.