22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" і тураператар "Інтэрсіці" з 10 кастрычніка аднаўляюць прамыя чартарныя рэйсы з Мінска ў Доху (Катар), паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Палёты будуць ажыццяўляцца на самалётах Boeing 737-800. Час у дарозе складзе каля 6 гадзін. Туры ўжо з'явіліся ў продажы на сайце тураператара.
У кастрычніку і лістападзе тураператар павялічыць частату рэйсаў па маршруце - будзе дзейнічаць пашыраная палётная праграма. Вылеты запланаваны з перыядычнасцю два разы ў 10/11 дзён ад 8 да 11 начэй. Са снежня вылеты плануецца выконваць з перыядычнасцю 1 раз у 10 дзён.
Палётная праграма будзе дзейнічаць да канца сакавіка 2024 года з перспектывай яе далейшага прадаўжэння.