2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся 340 947 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, Беларусь па бязвізе наведалі 207 745 грамадзян Літвы, 78 045 грамадзян і 24 014 неграмадзян Латвіі, а таксама 31 143 грамадзяніны Польшчы.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 725 933 іншаземцы: 456 008 грамадзян Літвы, 166 179 грамадзян і 50 893 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 52 853 грамадзяніны Польшчы.
Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".