3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня Беларусь па бязвізе наведалі 103 507 жыхароў сумежных краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з пачатку года па бязвізе ў Беларусь уехалі 71 244 грамадзяніны Літвы, 17 840 грамадзян і 4874 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 9549 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 488 493 іншаземцы: 319 507 грамадзян Літвы, 31 753 неграмадзяніны і 105 974 грамадзяніны Латвіі, а таксама 31 259 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і мабільным дадатку "Граніца Беларусі".