7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту (World Rowing) дапусціла беларусаў і расіян да міжнародных стартаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Прадстаўнікі акадэмічнага веславання Беларусі і Расіі змогуць выступіць у нейтральным статусе на чэмпіянаце свету сярод юнакоў (U-19) у Парыжы, сусветным маладзёжным першынстве (U-23) у балгарскім Плоўдзіве.
Таксама беларускія і расійскія весляры маюць права ўдзельнічаць у дарослым чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні ў сербскім Бялградзе.