Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2017

Беларускія следчыя абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з вучонымі з Расіі і Украіны

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія следчыя абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з вучонымі з Расіі і Украіны, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце Беларусі.

У цэнтральным апараце Следчага камітэта 9 лістапада з удзелам старшыні СК Івана Наскевіча прайшла рабочая сустрэча прадстаўнікоў ведамства з вучонымі з Расіі і Украіны. "Абмяркоўваліся праблемныя пытанні правапрымянення пры дасудовым вядзенні па справе. А таксама напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў навуковай сферы, у тым ліку на пляцоўцы часопіса "Предварительное расследование", заснавальнік якога - Следчы камітэт Беларусі", - расказалі ў СК.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі загадчыца аддзела праблем крымінальнага судаводства Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя Аксана Качалава і загадчыца кафедры крымінальнага працэсу Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага Аксана Капліна. Абодва госця таксама з'яўляюцца членамі рэдакцыйнага савета навукова-практычнага часопіса "Предварительное расследование".

Падводзячы вынікі сустрэчы, Іван Наскевіч адзначыў канструктыўнасць узаемаадносін паміж Следчым камітэтам і замежнымі партнёрамі, наяўнасць патэнцыялу ў супрацоўніцтве. Кіраўнік ведамства таксама падзякаваў гасцям за асабісты ўдзел у станаўленні і развіцці ведамаснага часопіса і гатоўнасць да перспектыўных сумесных праектаў у навукова-практычнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі