Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2016

Беларускія парламентарыі прымуць удзел у 25-й сесіі ПА АБСЕ ў Тбілісі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі прымуць удзел у 25-й сесіі ПА АБСЕ ў Тбілісі. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярод найважнейшых міжпарламенцкіх мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел беларускія парламентарыі, трэба назваць 25-ю сесію ПА АБСЕ, якая ў гэтым годзе пройдзе ў Тбілісі", - адзначыў спікер.

У цэлым, паводле яго слоў, міжнародная дзейнасць парламента на маючай адбыцца сесіі будзе насычанай. У бліжэйшы час Беларусь наведаюць парламенцкія дэлегацыі Балгарыі, Румыніі, у красавіку плануецца візіт дэлегацыі Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. "Гэта таксама добрая магчымасць актывізаваць работу з названай міжнароднай арганізацыяй, у тым ліку па атрыманні ў ёй статусу наглядальніка", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка. Ён адзначыў, што адпаведная работа вялася дэпутатамі мінулага склікання, аднак не была даведзена да канца.

"Для нас вельмі важна захаваць дынаміку двухбаковых кантактаў. У гэтым плане ў нас напрацаваны нядрэнныя механізмы ўзаемадзеяння з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі", - заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу на важнасць нарошчвання супрацоўніцтва на еўрапейскім вектары.

"У чэрвені ў Мінску пройдзе юбілейная, 50-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Гэта, вядома, не радавая падзея, да падрыхтоўкі сесіі трэба падысці вельмі сур'ёзна", - падкрэсліў спікер.

Выбары новага складу Палаты прадстаўнікоў пройдуць не пазней за 11 верасня 2016 года. Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што дэпутаты павінны прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выбарчай кампаніі, узмацніць работу ў акругах з насельніцтвам, аказваць мясцовым уладам дадатковую дапамогу ў вырашэнні рэгіянальных праблем.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, на вясенняй сесіі чакаецца шмат работы, аднак планы будуць удакладняцца з улікам задач, якія паставіць кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і парламенту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі