5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння законапраект аб ратыфікацыі пагаднення з Грузіяй аб рэадмісіі і пратакола да гэтага пагаднення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне падпісана 23 красавіка 2015 года ў Тбілісі. Як і іншыя такія дакументы, яно датычыцца парадку вяртання, прыёму і перадачы асоб, якія парушаюць міграцыйнае заканадаўства.
Пратакол да гэтага пагаднення датычыцца грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Беларусі або Грузіі і парушаюць міграцыйнае заканадаўства гэтых дзяржаў.
Раней беларускі бок таксама падпісваў пагадненні аб рэадмісіі з Турцыяй, Казахстанам, Расіяй.