3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Аргенцінай аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне было падпісана ў Мінску ў кастрычніку 2016 года. Дакументам прадугледжана, што грамадзяне дзвюх дзяржаў - уладальнікі дзеючых праязных дакументаў (пашпартоў) могуць уязджаць, выязджаць, перамяшчацца транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз на працягу перыяду, што не перавышае 90 сутак у каляндарным годзе (з дня першага ўезду).
Пры гэтым Беларусь і Аргенціна дамовіліся захаваць за сабой права адмовіць грамадзяніну дзяржавы другога боку ва ўездзе на сваю тэрыторыю або скараціць тэрмін яго знаходжання, калі такая асоба прызнаецца непажаданай або можа ўяўляць пагрозу грамадскай бяспецы або парадку.