Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2017

Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон "Аб барацьбе з тэрарызмам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Пётр Атрошчанка, законапраектам удасканальваюцца механізмы прадухілення і спынення тэрарыстычнай дзейнасці.

У прыватнасці, удакладняецца азначэнне тэрміна "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Таксама прапануецца аднесці да суб'ектаў, якія ажыццяўляюць непасрэдна барацьбу з тэрарызмам, Узброеныя Сілы Беларусі і вызначыць іх кампетэнцыю пры ажыццяўленні гэтай функцыі.

Закон "Аб барацьбе з тэрарызмам" дапаўняецца тэрмінам "крытычна важныя аб'екты" і яго азначэннем, а таксама палажэннямі, якія вызначаюць парадак выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі па барацьбе з тэрарызмам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі