Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2015

Беларускія і кітайскія дыпламаты абмеркавалі ў Мінску спрашчэнне працэдуры выдачы віз

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблематыка спрашчэння працэдуры выдачы віз абмяркоўвалася 7 ліпеня ў Мінску на кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кітая па консульскіх пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі таксама абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасці консульскіх служб міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Кітая, абароне правоў і інтарэсаў беларускіх і кітайскіх грамадзян на тэрыторыях дзвюх дзяржаў, абмеркавалі іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначальваў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Лукашэвіч, кітайскую - намеснік начальніка консульскага дэпартамента МЗС Лу Сюй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі