Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Чэр 2017

Беларускія і брытанскія парламентарыі маюць намер правесці сустрэчу ў час летняй сесіі ПА АБСЕ

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і брытанскія парламентарыі могуць правесці сустрэчу ў час 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. Арганізацыйныя моманты абмяркоўваліся сёння старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумовічам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёнай Гіб, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

На сустрэчы разгледжаны пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж парламентарыямі дзвюх краін. У прыватнасці, размова ішла аб магчымасці арганізацыі сустрэчы ў дні 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, а таксама візіту членаў парламента Вялікабрытаніі ў Беларусь.

Летняя сесія ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня, будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца да 700 гасцей.

Беларускі бок прапануе да разгляду рэзалюцыю, якая атрымала назву "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі