9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Ягоравым знаходзіцца з рабочым візітам у Нікарагуа, паведамляе БЕЛТА.
"Вялікі гонар для нас наведаць Нікарагуа. Задача гэтага візіту - рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў", - сказаў Аляксандр Ягораў.
Ён сустрэўся з саветнікам прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльё і віцэ-прэзідэнтам Расарыа Мурыльё. Саветнік прэзідэнта Нікарагуа пацвердзіў прыхільнасць гэтай краіны да пашырэння ўзаемадзеяння з Беларуссю. Паводле яго слоў, візіт накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва і братэрства паміж абедзвюма краінамі, а таксама развіццё праграм паставак тэхнікі для Нікарагуа.
Як раней заяўляў старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Сталярчук, з Нікарагуа ў бягучым годзе плануецца падпісанне кантрактаў на суму большую за $40 млн.