2 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-эстонскія кансультацыі па эканамічных пытаннях 7 красавіка пройдуць у Таліне. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, эстонскую - намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Вяйна Рэйнарт.
На кансультацыях бакі абмяркуюць развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы транспарту і лагістыкі. Размова пойдзе таксама аб супрацоўніцтве ў сферы ІТ-тэхналогій, функцыянаванні Еўразійскага эканамічнага саюза.