25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Мар'янай Шчоткінай прыме ўдзел у форуме па ўстойлівым развіцці, які пройдзе ў Баку 25-26 кастрычніка. Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР прадставіць удзельнікам беларускі вопыт рэалізацыі Мэт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Мар'яна Шчоткіна выступіць з прывітальным словам на цырымоніі афіцыйнага адкрыцця Бакінскага форуму. Яна таксама прыме ўдзел у інтэрактыўнай дыскусіі аб ролі моладзі, жанчын, парламента, грамадзянскай супольнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. "Намеснік старшыні Савета Рэспублікі азнаёміць удзельнікаў форуму з вынікамі работы, якая праводзіцца ў Беларусі па рэалізацыі Мэт, структурай нацыянальнай архітэктуры па МУР, умовамі ўзаемадзеяння дзяржорганаў, дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый у гэтай сферы", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Размова таксама пойдзе аб рэгіянальным супрацоўніцтве паміж краінамі, магчымасцях рэалізацыі беларускай ініцыятывы аб стварэнні сеткі нацыянальных каардынатараў па МУР. На палях форуму Мар'яна Шчоткіна правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.
У Савеце Рэспублікі нагадалі, што ў лютым у Мінску адбыўся форум нацыянальных каардынатараў па МУР, на якім і была агучана ідэя аб стварэнні адпаведнай сеткі.