14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР і Рэспубліцы Батсвана па сумяшчальніцтве Ігар Белы ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Батсваны Макветсі Эрыку Кібетсве Масісі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Кіраўнік батсванскай дзяржавы і пасол абмеркавалі стварэнне істытуцыянальных механізмаў развіцця адносін паміж краінамі, а таксама актывізацыю двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Асаблівая ўвага ўдзелена эканамічным аспектам выбудоўвання двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, рэалізацыі ў Батсване пры падтрымцы беларускіх прадпрыемстваў канкрэтных праектаў у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі і здабычы карысных выкапняў, забеспячэнню харчовай бяспекі краіны, а таксама развіццю ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі.
Субяседнікі падкрэслілі, што Ігар Белы стаў першым беларускім дыпламатам, акрэдытаваным у гэтай афрыканскай краіне.