Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2015

Беларускі парламент удзеліць вялікую ўвагу ўзнятым Сусветным банкам пытанням

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі парламент удзеліць вялікую ўвагу тым аспектам, на якіх нядаўна зрабіў акцэнт кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Віктар Валюшыцкі на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка (СБ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці за глыбокі аналіз і аб'ектыўную ацэнку сённяшняй эканамічнай сітуацыі ў нас у краіне. Тым праблемам, на якія звяртаў увагу Ян Чул Кім, нашым урадам і парламентам будзе ўдзелена вялікая ўвага", - сказаў Віктар Валюшыцкі. Ён растлумачыў, што маецца на ўвазе нядаўняе выступленне Ян Чул Кіма на канферэнцыі.

Дэпутат адзначыў, што ў Беларусі будзе выкарыстоўвацца даволі моцны прамысловы патэнцыял. "Думаю, мы вырашым нашы эканамічныя праблемы самастойна, а таксама з вашай дапамогай", - падкрэсліў ён, звяртаючыся да Ян Чул Кіма.

Віктар Валюшыцкі лічыць, што сустрэчы з прадстаўнікамі СБ у Палаце прадстаўнікоў сталі добрай традыцыяй. Такія кансультацыі праходзяць практычна штогод. Дэпутат лічыць, што сённяшняя сустрэча стане чарговым крокам па пашырэнні і ўмацаванні дыялогу паміж беларускім парламентам і міжнародным экспертным супольніцтвам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі