10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 21-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Узначаліў аргкамітэт віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
У дні форуму адбудуцца таксама выстаўка і кангрэс "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра".