25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з Днём незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Беларусь разглядае Іарданію ў якасці апоры стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і падтрымлівае намаганні вашай вялікасці па забеспячэнні бяспекі ў каралеўстве і суседніх краінах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў зацікаўленасць у развіцці ўсебаковых адносін з Іарданіяй, заснаваных на ўзаемнай дружбе і даверы, а таксама выказаў упэўненасць у паспяховай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння ў розных галінах.