Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2015

Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Мексікай

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Мексікай, заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што беларускі бок бачыць пазітыўную дынаміку развіцця адносін з Мексікай, у тым ліку ў эканамічнай сферы. Напрыклад, за апошнія сем гадоў тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас у два разы. Аднак Беларусь хацела б павялічыць гэты паказчык. "Мексіка - гэта 11-я эканоміка ў свеце. Гэта вялікі рынак з насельніцтвам 125 млн. Для нас гэта краіна цікавая, і мы шукаем шляхі развіцця адносін з ёй", - сказаў ён.

Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што з 21 па 26 чэрвеня праходзіць візіт начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі Алега Краўчанкі ў Мехіка. "Мэта рабочага візіту - правядзенне беларуска-мексіканскіх кансультацый паміж МЗС, прэзентацыя гандлёва-інвестыцыйных магчымасцей Беларусі для дзелавых колаў", - сказаў Дзмітрый Мірончык. Таксама ў Мехіка запланаваны перагаворы з шэрагам дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

"Плануецца, што бакі абмяркуюць актывізацыю палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, устанаўленне навуковых, культурных і міжпарламенцкіх сувязей", - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, як паведамлялася, у маі 2015 года адбыўся візіт у Беларусь члена Палаты дэпутатаў Генеральнага кангрэса Мексіканскіх Злучаных Штатаў, старшыні групы дружбы "Мексіка - Беларусь" Магдалены дэль Сакора Нуньес Манрэаль. Яна паведаміла беларускім парламентарыям, што ў Беларусі плануецца назначыць Ганаровага консула Мексікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі