3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда з нагоды ўзыходжання на прастол Караля Саудаўскай Аравіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншавальнае пасланне прынцу
Мукрыну бен Абдэль Азізу аль-Сауду з нагоды заняцця пасады Наследнага прынца Каралеўства Саудаўская Аравія.