25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы ў віншавальным пасланні пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў больш эфектыўным выкарыстанні патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, культуры і турызму.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдалу II моцнага здароўя і поспехаў, а народу Іарданіі - міру і дабрабыту.