Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліп 2015

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Бразіліяй

30 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларускі парламент зацікаўлены ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Бразіліяй. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хацелі б, каб была адпаведная група дружбы, каб вашы парламентарыі актыўна супрацоўнічалі з нашымі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што калі ў верасні бягучага года адбудзецца візіт парламенцкай дэлегацыі Бразіліі ў Беларусь, наш бок гатовы ўдзяліць вялікую ўвагу абмеркаванню пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Яшчэ адным перспектыўным, на думку спікера, напрамкам супрацоўніцтва магло б стаць узаемадзеянне рэгіёнаў. "Безумоўна, мы не выключаем кантакты на федэральным узроўні, але мы былі б рады выбудоўваць адносіны і на ўзроўні рэгіёнаў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

У цэлым жа, паводле яго слоў, супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй развіваецца даволі эвалюцыйна. "Разам з тым патэнцыял нашых краін у поўнай меры не задзейнічаны", - канстатаваў спікер. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што з назначэннем на пасаду пасла Паула Антоніа Перэйра Пінта Беларусь звязвае вельмі вялікія надзеі на актывізацыю двухбаковага ўзаемадзеяння.

У сваю чаргу Паула Антоніа Перэйра Пінта заўважыў, што адносіны дзвюх краін значна рушылі наперад пасля нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў. Сённяшняя ж сустрэча, упэўнены пасол, стане яшчэ адным крокам у развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Бразіліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі