5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ФАО зрабіла заяву, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
"У сувязі з мяркуемым увядзеннем Еўрапейскім саюзам новых абмежаванняў на свабодны гандаль прадуктамі харчавання, кармамі для жывёл і сыравінай для іх вытворчасці Рэспубліка Беларусь звярнулася да дзяржаў - членаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) з заклікам асудзіць эгаістычную і безадказную санкцыйную палітыку ЕС", - гаворыцца ў заяве.
Беларусь прапанавала таксама абмеркаваць гэту праблему на бліжэйшым пасяджэнні Савета ФАО.