Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліп 2017

Беларусь заклікае актывізаваць праектную дзейнасць ва "Усходнім партнёрстве"

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць неабходным актывізаваць праектную дзейнасць у рамках "Усходняга партнёрства". Аб гэтым 10 ліпеня ў Кішынёве ў час дзявятага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (УП) заявіў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час выступлення на пленарнай сесіі Алег Краўчанка прадставіў беларускае бачанне перспектыў шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства", у тым ліку з улікам маючага адбыцца саміту ў Бруселі. У прыватнасці, кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу на неабходнасць актывізацыі праектнай дзейнасці, стварэння больш спрыяльных умоў доступу на еўрапейскі рынак для ўсіх шасці краін - удзельніц ініцыятывы, развіцця ўзаемадзеяння паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, пашырэння супрацоўніцтва па лініі "ЕС - краіны - удзельніцы "Усходняга партнёрства" - трэція краіны" ў сферы транспарту і лагістыкі.

Намеснік міністра таксама прыняў удзел у асобнай сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У ходзе мерапрыемства абмеркавана сітуацыя на Блізкім Усходзе, а таксама пытанні падтрымання рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі