Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2016

Беларусь заклікае аднавіць стратэгічнае адзінства краін АБСЕ

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае аднавіць стратэгічнае адзінства краін АБСЕ. Аб гэтым заявіў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Валерый Варанецкі на спецыяльным пасяджэнні пастаяннага савета арганізацыі 14 студзеня ў адказ на выступленне дзеючага старшыні АБСЕ - Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Краінам АБСЕ неабходна адмовіцца ад блокавага і санкцыйнага мыслення, спроб умацавання ўласнай бяспекі за кошт бяспекі іншых, аднавіць стратэгічнае адзінства дзяржаў - удзельніц АБСЕ адносна агульных мэт і прынцыпаў супрацоўніцтва, адзначыў пастаянны прадстаўнік Беларусі.

Беларускі бок зыходзіць з таго, што ўзаемадзеянне на пляцоўцы АБСЕ павінна грунтавацца на трох стаўпах - пабудове агульнай бяспекі, павышэнні даверу і кансалідацыі намаганняў у процідзеянні сучасным выклікам. "Прагрэс па кожным з гэтых напрамкаў стане сапраўдным крытэрыем не толькі эфектыўнасці нашай арганізацыі, але і здольнасці ўсіх дзяржаў-удзельніц узняцца над вузканацыянальнымі інтарэсамі дзеля дасягнення агульнай карысці", - сказаў Валерый Варанецкі.

Ён нагадаў, што ў час снежаньскай міністэрскай сустрэчы АБСЕ ў Бялградзе многія дэлегацыі адзначалі неабходнасць умацавання і павышэння эфектыўнасці арганізацыі. "У сувязі з гэтым важна прадоўжыць работу па ператварэнні АБСЕ ў паўнацэнную міжнародную арганізацыю са сваім статутам і праваздольнасцю, правесці іншыя неабходныя рэформы ў мэтах адаптацыі АБСЕ да сучасных рэалій", - падкрэсліў прадстаўнік Беларусі.

Валерый Варанецкі адзначыў, што Беларусь паслядоўна выступае за ўмацаванне патэнцыялу АБСЕ ў эканоміка-экалагічным напрамку, дэпалітызацыю і аднаўленне даверу ў праваахоўнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі