21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь заклапочана нарастаючым антаганізмам паміж ЕС і Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не магу не сказаць аб нашай заклапочанасці нарастаючым антаганізмам паміж Еўрасаюзам і Расіяй. Нам у Беларусі назіраць за гэтым і балюча, і трывожна. Разумеючы, што ні вам, ні Расіі, тым больш нам, гэта не патрэбна пры тых вялікіх праблемах, якія сёння існуюць у свеце, і якія трэба вырашаць разам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Я не хачу ў гэтым пытанні стаць на чый-небудзь бок. Хапае памылак і з боку Усходу, і з боку Захаду, ды, напэўна, і з нашага боку. І наша задача - устараніць гэтыя недахопы, пралікі і памылкі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.