15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з пачатку года без віз наведалі больш за 116 тыс. жыхароў ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 116 249 іншаземцаў з Еўрасаюза: 50 552 грамадзяніны Літвы, 31 214 грамадзян і 9369 неграмадзян Латвіі, а таксама 25 114 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 916 855 іншаземцаў: 545 763 грамадзяніны Літвы, 216 015 грамадзян і 65 484 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 89 593 грамадзяніны Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".