25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку бязвізу Беларусь наведалі амаль 145 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"Паводле стану на 00.00 25 ліпеня, 144 442 грамадзяніны Латвіі, Літвы і Польшчы скарысталіся правам бязвізавага парадку ўезду ў нашу краіну. З 15 красавіка па бязвізе ў Беларусь прыехалі 93 740 грамадзян Літвы, 11 740 неграмадзян і 37 368 грамадзян Латвіі. З 1 ліпеня бязвізам скарысталіся 1574 грамадзяніны Польшчы", - расказалі ў ДПК.
Падрабязная інфармацыя наконт бязвізавага наведвання Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".