Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2017

Беларусь выступае за хутчэйшае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі і агульнага рынку дзяржзакупак у СНД

3 лістапада, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за хутчэйшае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі і паўнацэннага агульнага рынку дзяржзакупак у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе, паведамляе БЕЛТА.

Над стварэннем зоны свабоднага гандлю паслугамі ў СНД працуюць ужо 6 гадоў. Аператыўнае завяршэнне работы над пагадненнем аб ЗСГ паслугамі - своеасаблівая гарантыя пабудовы на базе СНД вялікага рэгіянальнага цэнтра сучасных і высокатэхналагічных паслуг.

Яшчэ адно пытанне - агульны рынак дзяржзакупак. Гэта ключавы элемент зоны свабоднага гандлю. Адкрытасць і раўнапраўе ўмоў удзелу ў гэтым сегменце нясуць у сабе патэнцыял росту ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі Садружнасці. Таму вельмі важна, каб дасягнутыя пагадненні выконваліся ў поўным аб'ёме і ўдзельніцамі гэтых пагадненняў былі ўсе дзяржавы Садружнасці.

Спектр супрацоўніцтва ў рамках СНД даволі шырокі, аднак яго асновай была і застаецца эканамічная сфера. Беларускі бок прадаўжае акцэнтаваць увагу на такіх пытаннях, як пабудова агульных рынкаў і стварэнне роўных умоў гаспадарання.

Андрэй Кабякоў знаходзіцца з рабочым візітам ва Узбекістане 2-3 лістапада. У час візіту прэм'ер-міністр правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Узбекістана - Прэзідэнтам Шаўкатам Мірзіёевым і прэм'ер-міністрам Абдулой Арыпавым, адбыліся перагаворы з прэм'ер-міністрам Кыргызстана Сапарам Ісакавым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі