3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Валерый Бараноўскі сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Абмяркоўваўся комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі, а таксама шэраг праблемных аспектаў.
"Беларускі бок падкрэсліў неабходнасць правядзення пастаяннага экспертнага дыялогу ў мэтах зняцця заклапочанасцей бакоў, што перашкаджаюць паўнацэннаму развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе.