Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2017

Беларусь выбрана на пасаду намесніка старшыні ЕЭК ААН

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрана на пасаду намесніка старшыні Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"У чацвер, 27 красавіка, у аддзяленні ААН у Жэневе завяршылася 67-я сесія Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, прысвечаная тэме "ЕЭК ААН на 70-гадовым рубяжы: эканамічная інтэграцыя і супрацоўніцтва ў перыяд да 2030 года". У час пасяджэння адбыліся выбары, па выніках якіх Беларусь аднагалосна выбрана на пасаду намесніка старшыні камісіі і ўвайшла ў бюро Выканаўчага камітэта - галоўнага міжурадавага кіруючага органа ЕЭК ААН", - удакладнілі ў прэс-службе.

У бюро Выканкама ЕЭК ААН таксама выбраны Латвія (старшыня) і Швейцарыя (намеснік старшыні).

Па выніках праведзенай на працягу двух дзён 67-й сесіі ЕЭК ААН краіны-члены прынялі заяву высокага ўзроўню, у якой, у прыватнасці, адзначаецца, што "ЕЭК ААН была і застаецца той эфектыўнай пляцоўкай, якая дае краінам магчымасць збірацца разам для вырашэння існуючых перад імі праблем на аснове ўзгодненых дзеянняў". Падкрэсліваецца таксама, што "гэта пляцоўка можа садзейнічаць актывізацыі эканамічнай інтэграцыі і супрацоўніцтва ў мэтах захавання і ўмацавання эканамічных адносін паміж еўрапейскімі краінамі як паміж сабой, так і з іншымі краінамі свету, і садзейнічаць рэалізацыі парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі