Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліп 2019

Беларусь вітае рашэнне аб павышэнні ўзроўню дыппрадстаўніцтва Швейцарыі да пасольства

Беларусь вітае рашэнне аб павышэнні ўзроўню дыппрадстаўніцтва Швейцарыі да пасольства
Фота МЗС

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з паслом Швейцарыі ў Беларусі Клодам Альтэрматам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковага палітычнага дыялогу, стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй у эканамічнай, гуманітарнай, культурнай сферы. Міністр вітаў рашэнне швейцарскага боку аб павышэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва ў нашай краіне да пасольства і выказаў надзею на яго плённую дзейнасць па ўмацаванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Як паведамлялася БЕЛТА, на пасяджэнні 15 мая Федэральны савет пастанавіў павысіць статус прадстаўніцтва Швейцарыі ў Мінску да паўнацэннага пасольства. Такое рашэнне абгрунтавана адносінамі паміж Швейцарыяй і Беларуссю, якія пастаянна развіваюцца. Планавалася, што пасольства ў Мінску афіцыйна адкрые гэтым летам кіраўнік МЗС Швейцарыі, федэральны саветнік Ігнаціа Касіс. У сваю чаргу ў Беларусі ўжо ёсць пасольства ў Берне. Беларусь плануе назначыць пасла ў Швейцарыі ў бягучым годзе. Цяпер часовым павераным у справах Беларусі ў Швейцарыі з'яўляецца Павел Мацукевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі