13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з 1 студзеня ў бязвізавым парадку ўехалі 79022 жыхары суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся 55444 грамадзяніны Літвы, 12894 грамадзяніны і 3524 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 7160 грамадзян Польшчы. У цэлым з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 464008 іншаземцаў: 303707 грамадзян Літвы, 30403 неграмадзяніны і 101028 грамадзян Латвіі, а таксама 28870 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".