Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2016

Беларусь у ААН выступіла з заявай ад імя краін АДКБ наконт спроб перапісвання гісторыі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у якасці старшыні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы выступіла з сумеснай заявай ад імя дзяржаў - членаў АДКБ пры прыняцці рашэння па рэзалюцыі "Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія садзейнічаюць эскалацыі сучасных форм расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці", прадстаўленай у трэцім камітэце 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У заяве асуджаюцца мэтанакіраваныя намаганні асобных краін па перапісванні гісторыі, скажэнні і пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны. Дзяржавы - члены АДКБ прызнаюць, што абарона правоў чалавека, мірнае ўрэгуляванне канфліктаў у адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН і нормамі міжнароднага права, а таксама забеспячэнне ўстойлівага развіцця з'яўляюцца асновай для захавання міру і стабільнасці", - праінфармавалі ў МЗС.

Трэці камітэт ГА ААН займаецца пытаннямі правоў чалавека. Рэзалюцыя прынята ў ходзе галасавання: за - 131, супраць - 3 (ЗША, Палау, Украіна), устрымаліся - 48 дзяржаў - членаў ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі