Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2016

Беларусь стварае ўмовы для прыцягнення высокакваліфікаваных замежных работнікаў

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў працэдуру выдачы і прадаўжэння спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў адносінах да замежных грамадзян, якія з'яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 мая 2016 года нумар 406, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам ад 5 студзеня 2016 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб знешняй працоўнай міграцыі". У прыватнасці, законам уводзіцца паняцце "высокакваліфікаваны работнік", вызначаны патрабаванні да такіх спецыялістаў.

Згодна з пастановай, спецыяльныя дазволы на права займацца працоўнай дзейнасцю ў адносінах да замежных высокакваліфікаваных спецыялістаў будуць выдавацца тэрмінам на два гады. На столькі ж дазволы будуць прадаўжацца для гэтай катэгорыі работнікаў.

Іншым замежным работнікам названыя дазволы будуць выдавацца тэрмінам на год.

"Прынятыя меры накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы знешняй працоўнай міграцыі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Пастанова ўступае ў сілу з 15 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі