18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спыняе свой удзел у Канвенцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя, ад 25 чэрвеня 1998 года (Орхускай канвенцыі). Гэта прадугледжана ўказам нумар 247 "Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з міжнароднага дагавора", які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Нягледзячы на дасягнутыя вынікі па выкананні ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у адпаведнай сферы, у кастрычніку 2021 года Беларусь сутыкнулася з прадузятымі і дыскрымінацыйнымі адносінамі з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі націску на суверэнную дзяржаву.
У такіх умовах немагчымы паўнацэнны ўдзел Беларусі ў канвенцыі. Артыкулам 21 гэтага міжнароднага дагавора прадугледжана, што любы бок мае права выйсці з канвенцыі.
Такі выхад не прывядзе да спынення ўдасканалення нацыянальнай сістэмы ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады і насельніцтва ў сферы экалагічнай палітыкі. Далейшая работа па забеспячэнні рэалізацыі правоў грамадзян (іх аб'яднанняў) на атрыманне інфармацыі, удзел у працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя, будзе прадоўжаны ў рамках заканадаўства Беларусі.