12 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца сёння зблізіць пазіцыі з ЕС па праекце пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Мірончык адзначыў, што сёння ў Мінску праходзіць трэці раўнд перагавораў па праекце пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. З беларускага боку ў перагаворах прымаюць удзел прадстаўнікі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў і Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў, з боку Еўрасаюза - прадстаўнікі генеральнага дырэктарата па ўнутраных справах Еўракамісіі.
"Беларускі бок спадзяецца дадаткова зблізіць пазіцыі нашай краіны і партнёраў з ЕС па праекце адпаведнага пагаднення, узгадніць шэраг палажэнняў, якія раней выклікалі пытанні", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
Папярэдні раўнд кансультацый на экспертным узроўні паміж прадстаўнікамі Беларусі і Еўрапейскага саюза па праекце пагаднення аб спрашчэнні візавай фармальнасці адбыўся ў чэрвені і лістападзе мінулага года.