19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан рыхтуюць кантракт на пастаўку чарговай партыі беларускай ваеннай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў журналістам Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння па выніках перагавораў двух лідараў быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі і Міністэрствам абароны Азербайджана аб развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраення і тэхнікі проціпаветранай абароны.
"У самы кароткі час ён будзе трансфармаваны ў кантракт для набыцця чарговай партыі ваеннай тэхнікі з Беларусі", - расказаў Ільхам Аліеў. Паводле яго слоў, Азербайджан задаволены ўзаемадзеяннем з Беларуссю ў гэтай сферы, таму што яе прадукцыя вельмі якасная і эфектыўная.
"Таму невыпадкова, што ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае ўжо добрую гісторыю, даволі вялікія аб'ёмы і добрую тэндэнцыю да пашырэння", - заявіў Прэзідэнт.