16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшае паступальнае развіццё адносін з Харватыяй. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Харватыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Тончы Станічычам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-харвацкага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, культурнай галінах, пашырэнне дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў, у іх ліку быў і харвацкі дыпламат. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова да пашырэння ўсяго спектра адносін з Харватыяй. "Важна паслядоўна праводзіць сумесную работу бізнес-колаў у мэтах нарошчвання тавараабароту, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Абедзве краіны маюць неабходны для гэтага патэнцыял", - упэўнены беларускі лідар.