13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян сумежных краін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.
"У інтарэсах умацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму цяпер беларускім бокам разглядаецца пытанне аб прадастаўленні грамадзянам сумежных дзяржаў ЕС права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусі. Адначасова Дзяржпагранкамітэтам прапрацоўваецца механізм, які дасць магчымасць гэтай катэгорыі грамадзян наведваць пагранічную зону без пропуску", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі ДПК, пасля адмены каранавірусных абмежаванняў на перасячэнне беларускай граніцы фіксуецца павелічэнне колькасці замежных грамадзян, якія прыбываюць з сумежных краін ЕС.