Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Снж 2020

Беларусь прыняла ўдзел у Канферэнцыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж краінамі ШАС і кітайскім Сюйчжоу

Беларусь прыняла ўдзел у Канферэнцыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж краінамі ШАС і кітайскім Сюйчжоу

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прыняла ўдзел у Канферэнцыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж дзяржавамі ШАС і кітайскім Сюйчжоу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

"Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Андрэй Андрэеў прыняў удзел у нарадзе па супрацоўніцтве і абменах паміж Сюйчжоу, дзяржавамі АСЕАН і краінамі "Пояса і шляху", а таксама Канферэнцыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж дзяржавамі ШАС і Сюйчжоу", - адзначылі ў беларускай загранустанове.

Генеральны консул сустрэчуўся з мэрам Сюйчжоу Чжуанам Чжаалінем, іншымі кіраўнікамі Народнага ўрада гэтага рэгіёна, прадстаўнікамі рэктаратаў тэхналагічнага і педагагічнага ўніверсітэтаў Сюйчжоу. Абмяркоўваліся шляхі пашырэння міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага і адукацыйнага супрацоўніцтва. Размова ішла ў тым ліку аб кантактах па лініі пабрацімскіх сувязей Сюйчжоу з Мазырскім раёнам Гомельскай вобласці.

Андрэй Андрэеў выступіў перад дзелавымі коламі Сюйчжоу з прэзентацыяй інвестыцыйных магчымасцей Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама азнаёміў прысутных з экспартным патэнцыялам мяса-малочнай галіны Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі